У Малым Трасцянцы суботнік правялі прадстаўнікі БРСМ

4 октября 2018

У Малым Трасцянцы на тэрыторыі ўрочышча Благаўшчына суботнік правялі прадстаўнікі БРСМ. Моладзь далучылася да ўборкі лісця з тэрыторыі памятнага парку. Таксама прайшла экскурсія па комплексе, і маладыя людзі мелі магчымасць больш азнаёміцца з гісторыяй месца.

Памятныя комплексы асабліва важна падтрымліваць у чысціні. Уся тэрыторыя парку - каля сарака гектараў. Падчас вайны тут знішчылі больш за 150 тысяч чалавек.