У. Макей на сваёй старонцы ў Facebook ёміста пракаменціраваў выказванні прэм'ер-міністра Польшчы М. Маравецкага

21 октября 2021

Вось такую падтрымку, што называецца на тоненькага, ад кіраўніка МЗС нашай краіны атрымаў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Уладзімір Макей на сваёй старонцы ў Facebook   вельмі ёміста пракаменціраваў нядаўнія выказванні польскага прэм'ера падчас слуханняў у Еўрапарламенце. У прыватнасці, падтрымаў яго слова, што "правілы гульні павінны быць аднолькавыя для ўсіх. Недапушчальна навязваць свае рашэнні іншым без законнай падставы. Таму тым больш непрымальна выкарыстоўваць для гэтай мэты мову фінансавага шантажу". 

Сказанае слова ў слова паўтарае сутнасць шматразовых заяў кіраўніцтва Беларусі і асабіста Прэзідэнта Лукашэнкі, абвінавачванага ў "аўтарытарызме" і нават "дыктатарстве", - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС. Соль, аднак, у тым, што вымаўлена гэта "дэмакратам" Маравецкім, прэм'ер-міністрам Польшчы, падчас нядаўніх слуханняў у Еўрапарламенце. На гэтым фоне няма нават сэнсу разважаць пра "падвойныя стандарты" або наогул пра якія-небудзь стандарты, бо і так усё ясна", - рэзюмаваў Уладзімір Макей.