У. Макей: Паміж Мінскам і Кіевам не існуе ніякіх нявырашаных праблем

26 августа 2016

Гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на цырымоніі адкрыцця жылога комплексу пасольства нашай краіны ва Украіне. Міністр адзначыў, што краіны звязваюць узаемныя эканамічныя інтарэсы, а сам факт адкрыцця комплексу гаворыць аб трываласці і сур'ёзнасці двухбаковых адносін.

Дарэчы, адкрыццё жылога комплексу пасольства адбылося ў дні, калі Украіна адзначае 25-ю гадавіну сваёй незалежнасці. 25 гадоў мінула і з часу наладжвання дыпадносінаў паміж Мінскам і Кіевам, падкрэсліў беларускі міністр. Па словах Уладзіміра Макея, краіны заўсёды дапамагалі адна адной як добрыя суседзі. І сёння Мінск аказвае разнастайнае садзейнічанне мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя