У. Макей: "Беларусь надае асаблівае значэнне забеспячэнню адкрытасці ў ваеннай сферы"

20 октября 2018

Беларусь надае асаблівае значэнне забеспячэнню адкрытасці ў ваеннай сферы. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас наведвання 120-й механізаванай брыгады. У ваеннай часці разам з кіраўніком МЗС пабывалі і акрэдытаваныя ў Беларусі паслы і дыпламаты разам з членамі сем'яў. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з гісторыяй і задачамі, якія стаяць перад брыгадай, асаблівасцямі падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў, узорамі стралковай зброі, а таксама ваеннай формы і экіпіроўкі. Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў у сваю чаргу заявіў, што беларуская армія максімальна адкрытая для грамадскасці, у тым ліку сусветнай.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "У прынцыпе, уся сутнасць нашай палітыкі, палітыкі Рэспублікі Беларусь складаецца ў адкрытасці і транспарэнтнасці. Аб гэтым не раз гаварыў Прэзідэнт. І яшчэ, што самае галоўнае, транспарэнтнасць мае на ўвазе і сумленнасць паводзін. Дык вось, ад Беларусі чакаюць такую палітыку, падтрымліваюць такую палітыку, і Беларусь сёння называюць будаўніком мастоў на фоне татальнай канфрантацыі, і сённяшняе наведванне - гэта навочная дэманстрацыя, што нам няма што ўтойваць".

Падобныя сустрэчы з прадстаўнікамі пасольстваў праходзяць пастаянна. Адзначаецца, што такія экскурсы дазваляюць замежным гасцям лепш пазнаць нашу краіну з розных ракурсаў.