У маі гледачоў "Беларусь 1" чакае серыя суперфіналаў інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!"

5 мая 2018

Самыя разумныя ў сваёй паралелі. Адзін з рэйтынгавых праектаў галоўнага медыяхолдынга краіны працягвае падводзіць інтэлектуальныя вынікі. Увесь май гледачоў першай кнопкі чакае серыя суперфіналаў інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!". Рэспубліканская тэлевіктарына - сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі - для хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў краіны стала рэальным шанцам прадэманстраваць сваю эрудыцыю і творчы патэнцыял на ўсю краіну. Для гледачоў "Беларусь 1" бітва інтэлектаў сярод навучэнцаў 8-ых класаў у эфіры ўжо сёння ў 14:00. Дарэчы, у планах здымкі другога сезона рэспубліканскага тэлевізійнага шоу.