У Любанскім раёне працягваецца будаўніцтва Нежынскага ГУК

18 апреля 2019

Ужо завершаная рэканструкцыя чыгуначнай станцыі "Урэчча", да прадпрыемства пракладзеная пад'язная дарога. У завяршальнай стадыі пракладка газаправода даўжынёй 43 км да калійнага комплексу, які будуецца. Нагадаем, на 11 аб'ектах горна-ўзбагачальнага камбіната  работы актыўна працягваюцца: узводзяцца адміністрацыйныя будынкі і аўтатранспартны цэх.

Міхаіл Гуцэрыеў, старшыня савета дырэктараў ЗААТ "Слаўкалій": "Усё ідзе ў графіку. Летась мы асвоілі 160 мільёнаў долараў. Сёлета 400 мільёнаў долараў будзе засваенне. Усё ідзе, як мае быць, да лета будзе больш і больш, увосень яшчэ больш. Гэта адзін з самых лепшых праектаў будзе ў Беларусі з пункту погляду новых тэхналогій, з пункту погляду якасці, сабекошту будаўніцтва".

Нагадаем, у раёне ГУК вырасце і жылая новабудоўля. Для супрацоўнікаў камбіната ўзвядуць комплекс на 330 кватэр. Плануецца, што ўжо ў 2022 годзе горна-ўзбагачальны камбінат будзе ўведзены ў эксплуатацыю.