У Любані сёння адбылося абласное свята, прысвечанае стагоддзю камсамола

6 ноября 2018

Удзельнікі узгадалі яскравыя старонкі дзейнасці арганізацыі: гераізм у гады вайны, агульнасаюзныя будоўлі, алімпійскія перамогі. У гонар актывістаў, воінаў і партызанаў адбылася цырымонія закладкі капсулы з пасланнем будучым пакаленням.

Ветэранам - былым лідарам маладзёжнага руху ўручылі памятныя дыпломы, а таксама паказалі рэтраспектыўную выставу і кінахроніку.