У Любані і Оршы прайшлі прыёмы грамадзян

9 июня 2017

Кожную праблему грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў мясцовыя органы ўлады, трэба вырашаць у адпаведнасці з заканадаўствам. Аднак некаторыя нестандартныя сітуацыі патрабуюць асобнай увагі.

Такое меркаванне сёння выказаў памочнік прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка падчас прыёму грамадзян у Любані. Так да памочніка прэзідэнта звярнуўся Уладзімір Пекар - жыхар аграгарадка Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна. З пытаннем аб страце статусу ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Падчас службы ў СССР мужчыну накіравалі ў Афганістан. Пасля чаго ўжо ў суверэннай Беларусі ён атрымаў статус ветэрана, аднак пры перарэгістрацыі пасведчання сутыкнуўся з адсутнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць факт яго службы ў гарачай кропцы. Паводле слоў мужчыны, у яго ёсць мноства армейскіх фатаграфій з Афганістана, калегі гатовыя пацвердзіць відавочнае. Гэта і яшчэ 8 праблем грамадзян, якія прыйшлі на прыём, Анатоль Ісачанка ўзяў на асабісты кантроль.

Любое рашэнне, якое прымае ўлада, павінна абмяркоўвацца з людзьмі. Такое меркаванне выказаў памочнік прэзідэнта, інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк падчас прыёму грамадзян у Оршы. Большасць пытанняў - камунальна-бытавыя. Да прыкладу, жыхароў раёна хвалюе рамонт і будаўніцтва дарог. З вострых пытанняў, якія ўзнімаліся сёння, - закрыццё школы ў адным з аграгарадкоў раёна. З гэтым рашэннем мясцовых улад катэгарычна не згодны бацькі школьнікаў. Аляксандр Пазняк падкрэсліў, што ўсе пытанні, з якімі людзі прыйшлі на прыём, будуць дэталёва вывучаныя.