У Лошыцкім парку сталіцы стартаваў квэст-праект "Спорт - за культурную спадчыну"

1 сентября 2016

Дзень ведаў, Год культуры і спартыўнае свята на вольным паветры - першы ў новым навучальным годзе адкрыты ўрок зараз праходзіць у Лошыцкім парку сталіцы. У гэтыя хвіліны там стартаваў квэст-праект пад назвай "Спорт - за культурную спадчыну". Удзельнікі - адны з лепшых навучэнцаў горада. Арганізатары - Мінгарвыканкам і Міністэрства спорту і турызму. Урок наведала і знакамітая беларуская веласіпедыстка, васьміразовая чэмпіёнка свету Наталля Цылінская.

У Лошыцкім парку зараз працуе наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).