У Лагойскім раёне заснежылі кіламетровую трасу

8 января 2020
Дэфіцыт снегу не перашкода для актыўнага зімовага адпачынку. Усе аматары горных і бегавых лыж  гэтымі днямі з'язджаюцца ў Лагойскі раён. Акрамя комплексаў "Сілічы" і "Лагойск" тут падрыхтавалі і добра заснежылі кіламетровую трасу спартыўнай базы "Заячая паляна". Зараз там актыўна трэніруюцца прафесійныя спартсмены з усёй Мінскай вобласці, гэта лыжнікі і біятланісты. Пры гэтым ёсць магчымасць займацца і аматарам, у тым ліку дзецям. Дзякуючы рэльефу мясцовасці і развітой інфраструктуры траса можа прымаць і міжнародныя спаборніцтвы.  Наперадзе ў спартсменаў - юніёраў Мінскай вобласці чэмпіянат свету па лыжных гонках. Ён пройдзе ў лютым у Германіі.