У Лагойску праходзіць інтэрактыўная рэтра-выстава рэдкіх экспанатаў лялек

30 января 2020
Лялькі з СССР, Францыі і Германіі. У гэтыя дні ў Лагойску праходзіць інтэрактыўная рэтра-выстава рэдкіх экспанатаў лялек. Самая дарослая - прадстаўніца ГДР, якую выпускалі 60 гадоў таму. А самая высокая лялька - амаль 80 сантыметраў. Гаспадыня калекцыі - жыхарка Маладзечна Святлана Кузьмічова. У музеі майстар выставіла больш за сто экспанатаў, якія яна самастойна сабрала на разнастайных інтэрнэт-аўкцыёнах прыкладна за год. Многіх гераінь калекцыянер рэстаўрыравала, бо лялькі траплялі да яе без адзення і ў непрывабным стане.

Убачыць калекцыю рэтра-лялек можна ў Лагойску да першых дзён вясны. Калекцыя адправіцца ў наступны горад 3 сакавіка.