У Лагойску адзначылі "Дажынкі"

18 ноября 2016

Свой сезон адпачынку яны пачалі маштабным святам. Сёння ў Лагойску адзначылі "Дажынкі" – самы доўгачаканы дзень для хлебаробаў. Для лепшых аграрыяў вобласці – ганаровыя стужкі, дыпломы і падарункі з грашовымі прэміямі, а для ўсіх наведвальнікаў свята – прысмакі, нацыянальныя песні, гульні і танцы. Дарэчы, у гэты дзень падводзяць і вынікі сельскагаспадарчага года. Мінская вобласць па намалотах і ураджаі агародніны зноў у лідарах. Напрыклад, кожная чацвёртая буханка хлеба ў краіне зроблена з зерня, якое сабралі з палёў цэнтральнага рэгіёна, а ураджай буракоў цалкам закрывае ўнутраны цукровы рынак.

У нядзелю ў аграрыяў яшчэ адно свята: у выхадныя адзначаюць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі.