У Лоеве праходзяць заняткі па тэрытарыяльнай абароне кіраўнікоў абласных выканкамаў, сталічнай мэрыі, а таксама ваенных камісарыятаў

29 июля 2015

У Лоеве гэтымі днямі праходзяць заняткі па тэрытарыяльнай абароне кіраўнікоў абласных выканкамаў, сталічнай мэрыі, а таксама ваенных камісарыятаў. Там ужо падведзеныя вынікі праверкі, якая праходзіла з 2 да 18 ліпеня. Нагадаем, па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі была ажыццёўленая праверка эфектыўнасці аховы дзяржграніцы на паўднёвым кірунку. Плюс да ўсяго праведзена ўзмацненне тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці. Праверка насіла планавы характар і была звязаная з комплексам мерапрыемстваў па ўмацаванні паграничнай бяспекі на паўднёвых межах краіны.

Падчас праверак удзельнікі азнаёміліся з асаблівасцямі ваенна-палітычнага становішча, а таксама новымі ўзорамі ўзбраення для абсталявання тэрытарыяльных войскаў.