У Літве сёння змяніліся правілы дарожнага руху

1 ноября 2017

Навіны актуальныя для беларусаў, якія ў гэтыя дні адпраўляюцца да нашых заходніх суседзяў. Па-першае, з гэтага дня ў Літве ўводзяцца абмежаванні хуткаснага рэжыму па аўтамагістралях са 130 да 110 км\г. Па-другое, з 10 лістапада ўступае ў сілу абавязковае выкарыстанне зімовай гумы. Інакш пагражае штраф, а ў выпадку ДТЗ ёсць рызыка застацца і без страхавой выплаты.