У Ліцэі БДУ адбыўся выпускны баль

26 июня 2015
У Беларусі наступіла пара выпускных вечароў у ВНУ. Баль прайшоў учора ў Ліцэі БДУ. Ва ўрачыстай атмасферы найгаднейшыя выпускнікі Белдзяржуніверсітэта атрымалі ганаровыя дыпломы і памятныя падарункі.

На свяце пабывала Ларыса Гулякевіч.

Выпускны баль у самай прэстыжнай ВНУ Беларусі. Лепшыя з лепшых, а гэта 600 юнакоў і дзяўчат са званнямі, перамогамі ў розных фестывалях і конкурсах. Гонар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ўсёй краіны.

Святочная атмасфера, музыка, балёвыя сукенкі і касцюмы. Парад дэканаў БДУ ў мантыях пад шквал апладысментаў студэнтаў, якія набывалі веды, займаліся навуковай, культурнай і грамадскай дзейнасцю ў сценах сваёй альма-матар. 23 уладальнікі звання “Студэнцкі лідар” і 20 прызнаных лепшымі выпускнікамі БДУ.

Сёлета дыпломы БДУ атрымалі звыш 4 500 маладых людзей. З іх каля паўтары тысячы завочнікаў і каля 500 замежных грамадзян.

Віктар Шадурскі, дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ: "У БДУ вучыцца больш за 2 000 замежных студэнтаў, у тым ліку чацвёртая частка на факультэце міжнародных адносін. Можа, гэта патэтыка, але мы гаворым, што Беларусь стала вашай другой радзімай. Памятайце і словам і справай падтрымаеце нашу краіну. Навучанне замежных студэнтаў - гэта заўсёды самае вялікае ўкладанне ў імідж і перспектывы краіны".

Паводле ацэнак незалежных агенцтваў, БДУ ўваходзіць у тройку лепшых універсітэтаў краін СНД пасля Маскоўскага і Пецярбургскага дзяржаўных універсітэтаў. Сярод 30 000 універсітэтаў свету – у першыя пяць сотняў лепшых.

Выпускны баль – рэч традыцыйная, штогадовая. І кожны год выпускнікі даюць клятву сваёй ВНУ і краіне.