У Ліцэі БДУ прайшоў фестываль факультэтаў

28 Сакавіка 2016

Тут абітурыенты знаёмяцца са студэнтамі і даведваюцца падрабязнасці  выбранай спецыяльнасці. Сёлета арганізатары фестывалю апранулі  касцюмы мінулых эпох. Студэнты гістарычнага факультэта прымерылі даспехі, а навучэнцы механіка-матэматычнага  выбралі стыль стым-панк.

Сяргей Абламейка, рэктар БДУ:

"Гэта важна, каб дзеці разумелі, ведалі, куды яны пойдуць, да чаго лепш рыхтавацца. Вельмі важна, каб школьнікі не ў 11 класе  прыйшлі і глядзелі на ўніверсітэты, а каб яны бывалі ў ВНУ ў сярэдняй школе".

Правілы прыёму студэнтаў сёлета засталіся без змяненняў. Дарэчы, да 2018-га  вядучая ВНУ Беларусі плануе прапанаваць абітурыентам зусім новыя прафесіі.