У ліманарыі батанічнага саду паспявае цытрусавы ўраджай

6 декабря 2018

Колератэрапія ў ліманарыі батанічнага саду. У экзатычнай аранжарэі паспявае цытрусавы ўраджай. Сакавітыя жоўтыя і аранжавыя плады растуць у субтрапічных умовах - з высокай вільготнасцю і тэмпературай 16 градусаў. Часам экзатычныя дрэвы пладаносяць і па тры разы на год. Адно дрэва за гэты час можа прынесці 300 лімонаў. Ліманарый у батанічным садзе з'явіўся амаль 30 гадоў таму, у ім расце 120 відаў цытрусавых.

Акрамя цытрусавых - лімонаў, апельсінаў, мандарынаў, можна ўбачыць кафейнае, бананавае, аліўкавае дрэвы і гранат.