У Лідзе сёння адкрылі скульптурную кампазіцыю беларускім пілотам і ваенным авіятарам краіны. Баявы самалёт Су-25 доўгі час быў на баявым пасту ў беларускіх ВПС. Месца для кампазіцыі, як і сама мадэль самалёта, былі выбраны невыпадкова. Менавіта ў Лідзе знаходзіцца найстарэйшы ў Беларусі аэрадром. І тут жа ў 1907 годзе была сфарміравана першая рота паветраплавальных аэрастатаў. Самі пілоты ўпэўнены - беларуская авіяцыя зараз атрымала другое дыханне.
Вучэбна-баявыя Як-130 не адзіная частка мадэрнізацыі беларускіх ВПС. Зараз на практычнай стадыі рэалізацыі знаходзіцца кантракт куплі новых мадэляў верталётаў Мі-8, сабраных на Казанскім авіязаводзе. Як адзначыў камандуючы ВПС Беларусі Алег Двігалёў, працягваецца і мадэрнізацыя ваеннай транспартнай авіяцыі Беларусі.













