У Лідзе адкрыўся новы дзіцячы сад

6 ноября 2019

Яшчэ адзін падарунак да свята. Яго сёння атрымалі жыхары мікрараёна Індустрыяльны ў Лідзе. Тут адкрыўся новы дзіцячы сад на 230 месцаў. Для дашкольнай установы быў распрацаваны спецыяльны дызайн, які спалучае функцыянальнасць і эстэтыку. Памяшканні аснашчаны сучасным абсталяваннем, ёсць спартыўная і музычная залы, басейн, прадугледжаны камп'ютарны кабінет і сэнсарны пакой. Новы аб'ект дазволіў стварыць 70 рабочых месцаў. Падарунак жыхарам мікрараёна патрэбен вельмі: раней дзяцей вазілі за некалькі кіламетраў у горад.

За апошнія гады ў Гродзенскай вобласці адкрыта больш за 10 такіх аб'ектаў. У стадыі будаўніцтва яшчэ некалькі дзіцячых садкоў.