У Лідзе адкрылі мемарыяльную дошку супрацоўнікам міліцыі

10 сентября 2014
У Лідзе адкрылі мемарыяльную дошку супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі ў барацьбе з бандытызмам у 1944-1947 гадах. Сродкі на памятны знак сабралі супрацоўнікі праваахоўных органаў краіны. Разам з імі на цырымонію адкрыцця прыйшлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці, а таксама Міністр унутраных спраў Беларусі. Ігар Шуневіч адзначыў, што мерапрыемства сімвалічна адбылося ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі:
Падзеі, якія адбываліся пасля вызвалення краіны ў 1944-1947 гадах, з'яўляюцца неад'емнай часткай працы беларускай міліцыі. У суровыя пасляваенныя гады міліцыянеры паказалі прыклад адвагі, мужнага выканання доўгу. На іх рахунку ў той час нямала сапраўды гераічных учынкаў. Многія з іх загінулі.
Штаб МУС БССР па барацьбе з бандытызмам у Лідзе стварылі ў пасляваенныя гады. Міліцыянеры і чэкісты і воіны ўнутраных войскаў ліквідавалі асноўныя бандыцкія групоўкі, падтрымліваючы правапарадак у краіне. Пры выкананні доўгу загінулі 75 чалавек.