У летніх лагерах рознага тыпу сёлета адпачнуць больш за шэсцьдзясят восем тысяч школьнікаў

23 мая 2019

Да адкрыцця рыхтуюць трыццаць адзін загарадны цэнтр для дзяцей, у якія адправіцца можна ўжо дваццаць сёмага мая. Аздараўленчы сезон пройдзе ў пяць змен. А фармат адпачынку - ад палатачных і спартыўных лагераў да профільных, а таксама з дзённым знаходжаннем у школах і гімназіях.

На аздараўленне таксама накіруюць дзяцей, якія маюць патрэбу ў апецы, і падлеткаў з асаблівасцямі развіцця. Іх пуцёўкі будуць цалкам аплачаныя.