У лясных угоддзях Клімавіцкага раёна з'явяцца высакародныя алені

24 марта 2020
У лясных угоддзях Клімавіцкага раёна ўпершыню з'явяцца высакародныя алені. Іх ужо даставілі з Іўеўскага лясгаса Гродзенскай вобласці. Тры дзясяткі жывёл пакуль растуць у вальерах. З падкормам. Але праз паўгода, як абяцаюць спецыялісты, іх выпусцяць у прыроду. Такое важнае і прыгожае набыццё стала часткай дзяржаўнай праграмы "Беларускі лес". Дарэчы, за час дзеяння дзяржпраграмы ў лясы Магілёўскай вобласці выпушчана больш як паўтысячы высакародных аленяў.