Пажаранебяспечная сітуацыя ў лясах Мінскай вобласці. Наведванне гушчароў забаронена. Дзейнічае штармавое папярэджанне. Усе раёны на карце цэнтральнага рэгіёна (за выключэннем Вілейскага) пазначаны чырвоным колерам, а значыць дзейнічае найвышэйшы клас пажарнай небяспекі. Спецыялісты лясгасаў у рэжыме 24/7 манітораць сітуацыю, абнаўляюць пясчаныя палосы для прадухілення распаўсюджвання агню. Ратавальнікі таксама сочаць за зялёнымі масівамі, праводзяць з лясгасамі сумесныя рэйды, аператыўна рэагуюць на задымленне.
На ўездах у гушчары ўсталяваны шлагбаумы і папераджальныя таблічкі. Таму, хто парушыць забарону на навЕдванне лясоў, штраф.













