У лясах Беларусі захоўваецца пажаранебяспечная сітуацыя

5 июня 2018

На сённяшні дзень уведзена забарона на наведванне лясоў больш чым у 50 раёнах краіны (гэта практычна палова). Інфармацыя аб такіх зонах абнаўляецца кожныя некалькі гадзін на сайце Мінлясгаса. Апублікавана інтэрактыўная карта Беларусі, дзе чырвоным колерам адзначаны забароненыя для наведвання рэгіёны. Найбольш небяспечна на поўдні Беларусі. Сёння гэта частка раёнаў Гродзенскай і Віцебскай абласцей і практычна ўсе раёны Гомельскай і Брэсцкай.

За парушэнне забароны на наведванне лясоў пагражае штраф памерам 612 рублёў. На іншых тэрыторыях спецыялісты рэкамендуюць не распальваць вогнішчы пакуль спякота поўнасцю не спадзе.