У Лепельскім раёне створаны Савет па забеспячэнні жыццядзейнасці грамадзян

27 марта 2020
У Лепельскім раёне створаны Савет па забеспячэнні жыццядзейнасці грамадзян, куды ўвайшлі кіраўнікі сацыяльнай службы, гандлю, сувязі і пошты, а таксама прадстаўнікі БРСМ і Чырвонага Крыжа. Іх агульная задача - ва ўмовах неспрыяльнай эпідсітуацыі акружыць максімальным клопатам пажылых, асабліва адзінокіх. У Лепельскім раёне такіх больш як 4 тысячы чалавек. Дастаўку рэцэптаў, пакупку лекаў, а таксама шопінг на сябе ўзялі валанцёры і сацработнікі. Званкі кол-цэнтр прымае без выхадных. Без выхадных у гэтыя дні працуюць і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання. Сэрвісам дастаўкі прадуктаў на дом скарысталася і Яўгенія Прадаева. У іншы час дома заспець пенсіянерку складана: спявае ў хоры, праводзіць час на дачы, але зараз злічыла сваім абавязкам прыслухацца да саветаў урачоў пабыць дома.

Абслугоўваннем насельніцтва ў Лепельскім раёне займаюцца 78 сацработнікаў: 22 - у горадзе і 56 - на сяле. Іна Белавусава прынесла прадукты 72-гадовай лепяльчанцы Марыі Горбач. Былы медработнік звярнулася на гарачую лінію, таму што ведае: мінімум шпацыраў - максімум абароны. 

Сацработнікі раздаюць пажылым людзям спецыяльныя напамінкі з нумарамі тэлефонаў гарачай лініі. Пры неабходнасці ў Віцебскай вобласці да дапамогі людзям катэгорыі "60+" плануюць падключыць і іншыя арганізацыі.