У кватэру сталічнай шматпавярхоўкі ў адчыненае акно завітаў кажан

3 июня 2020
Залётны госць. У кватэру шматпавярхоўкі да жыхара сталіцы ў адчыненае акно нечакана завітаў  кажан. Відэа зараз набірае папулярнасць у сацыяльных сетках. Спецыялісты ў такіх выпадках раяць не чапаць жывёлу рукамі без пальчатак і паспрабаваць вынесці кажана на балкон, каб ён змог вярнуцца ў звыклае асяроддзе.