У Крупках чалавечай мовай загаварылі папугаі

15 февраля 2018

Рознакаляровыя, экзатычныя. Гэтымі днямі праходзіць выстава пеўчых птушак і папугаяў. Усяго ў экспазіцыі больш за 40 відаў. Крылатыя пазіруюць наведвальнікам, а часам і размаўляюць з людзьмі. Калі пашанцуе, ад папугаяў можна пачуць словы "мама", "тата" і "прывітанне".

Папугаі ласуюцца зернем, травой, а таксама свежай агароднінай і садавіной. У беларускім клімаце адчуваюць сябе камфортна.