У касцёле Дабравешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Гродне праходзяць службы для людзей з парушэннямі слыху

21 апреля 2019

Малітва з сурдаперакладам: калі галоўныя велікодныя словы ты бачыш, а не чуеш. Шырока адкрытымі вачамі тут ловяць кожнае слова святой імшы. Касцёл Дабравешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Гродне - адзіны ў Беларусі, дзе на пастаяннай аснове кожную нядзелю праводзяць службы для людзей з парушэннямі слыху. Паводле статыстыкі, праблемы са слыхам сустракаюцца ў кожнага дзявятага чалавека на планеце. У Беларусі іх больш як 10 тысяч. А святароў, якія валодаюць мовай жэстаў, па ўсёй краіне - адзінкі. Зносіны з такімі вернікамі не абмяжоўваюцца толькі набажэнствам. Гаворка ідзе аб паўнавартаснай духоўнай апецы. Ксяндза, які на мове жэстаў вядзе службу, так і завуць душпастырам.

Аб людзях са свету цішыні Алена Борматава (відэа).



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя