У Капылі рэканструявалі лыжаролерную трасу для юных біятланістаў

17 октября 2018

Новы маршрут для новых спартыўных перамог. У Капылі рэканструявалі лыжаролерную трасу для юных біятланістаў. Палатно значна пашырылі і паклалі новае пакрыццё. Трэніровачны маршрут таксама прадоўжылі, цяпер ён складае амаль кіламетр. Такія змяненні дазволяць зрабіць трэніроўкі юных біятланістаў максімальна эфектыўнымі ў цёплы час. Спартсмены змогуць у бяспечных умовах адточваць тэхніку бегу на лыжаролерах, а таксама ўдасканальваць свае хуткасныя якасці.

Зараз спартсмены рыхтуюцца да зімовага сезона. У хуткім часе біятланісты пройдуць адбор у юнацкую зборную каманду Мінскай вобласці.