У Капылі адкрылі дэндрапарк

9 ноября 2017

Дзясяткі відаў раслін размясціліся на адной пляцоўцы. Зялёны аазіс плошчай 2 гектары з'явіўся на месцы былога кар'ера. Зараз тут растуць японская спірэя, верас, ядловец. Захаваліся і магутныя дубы, клёны і ліпы. Усяго паўтары тысячы дрэў. Упрыгожваюць парк адмысловыя альтанкі, ліхтары і масткі.

У Мінскай вобласці актыўна развіваецца экатурызм. У раёнах ствараюць дэндрапаркі, скверы, экалагічныя сцежкі.