У канцэртнай зале "Верхні горад" праходзіць рэгіянальны этап нацыянальнага адбору на конкурс маладых

7 декабря 2020

Выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021". Першы тур вакальных выпрабаванняў для артыстаў ад 18 да 31 года арганізавалі ў канцэртнай зале "Верхні горад". Месца невыпадковае: прастора і акустыка - выгадна падкрэсліваюць даныя кожнага артыста. Удзельнікі падрыхтавалі па дзве кампазіцыі. Эстрадную песню кампазітара славянскай краіны (на адной са славянскіх моў), а таксама сусветны хіт. Абавязковай умовай удзелу стаў вопыт канцэртных выступленняў і перамогі на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях.

Па выніках праслухоўванняў экспертная камісія выбера да пяці ўдзельнікаў. Гэтыя артысты выступяць у другім туры нацыянальнага адбору. Такую ж колькасць выбірае журы ў кожнай з абласцей. Вынікі мінскага адбору падвядзём у "Панараме". А завершыцца рэгіянальны этап выпрабаванняў 11 снежня ў Брэсцкай вобласці.