У канцэртнай зале "Верхні горад" узнагародзілі шматдзетных мам

14 октября 2015

Сёння ў канцэртнай зале "Верхні горад" узнагародзілі жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей. Так, сваіх гераінь знайшлі 22 ордэны. Знак мацярынскай доблесці і гонару ўручыў мэр Мінска Андрэй Шорац. Сярод шматдзетных мам прадпрымальнікі і выхавальнікі дзіцячых садоў, выкладчыкі вытворчага навучання і эканамісты - прафесіі розныя, але ва ўсіх узнагароджаных актыўная жыццёвая пазіцыя. Шматдзетныя мамы ўпэўненыя, што менавіта дзеці робяць сям'ю больш моцнай і шчаслівай.

Пасля афіцыйнай часткі святочную атмасферу дапоўнілі выступленні дзіцячых калектываў. Дарэчы, сёння ў сталіцы ардэнаносных мам больш за паўтысячы.