У кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама прайшла тэлефонная лінія

24 июля 2015

Чаму нельга купляць ягады і прадукты харчавання, якімі гандлююць па-за рынкаў? На гэта і іншыя пытанні далі адказ спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Сёння з 10 да 13 гадзін ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама прайшла тэлефонная лінія. Прымала званкі і давала парады грамадзянам урач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Ганна Новікава.

Галоўная парада грамадзянам - купляць прадукцыю ва ўстаноўленых месцах. У выпадку выяўлення першых прыкмет харчовага атручвання звярнуцца да ўрача.