У Калодзішчах пабудуюць новы пуцеправод

4 февраля 2020
Будаўніцтва транспартнай развязкі пачнецца ўжо напрыканцы лютага. Мост праз чыгуначны пераезд  - аб'ект лагістычны: гэта напрамак Мінск - Масква. За суткі тут праходзяць дзве сотні цягнікоў. А аўтатраса злучае пасёлак Калодзішчы, таму падчас будаўнічых работ перакрываць рух не будуць. Ужо зараз пракладваюць аб'язную дарогу для машын. Паток на гэтым участку вельмі інтэнсіўны - 7 тысяч аўто за суткі.

На будаўніцтва пуцеправода спатрэбіцца год. Складанасці надаюць не толькі падземныя камунікацыі, але і сам чыгуначны пераезд. Таму калі пачнецца ўзвядзенне апорных канструкцый, трэба будзе ўлічваць так званыя вокны ў раскладзе цягнікоў.