У калекцыі жыхаркі вёскі Фарынава больш за тысячу аўтарскіх лялек

5 августа 2019

Больш за тысячу аўтарскіх лялек у адной калекцыі. Жыхарка вёскі Фарынава Полацкага раёна  стварыла ў сябе дома міні-музей казачных персанажаў. Усе лялькі - традыцыйныя, абярэгавыя і гульнявыя - майстар робіць з простых матэрыялаў: хустак, стужак, ваты, паперы. У калекцыі ёсць лялькі з аднаго абрэзка, а таксама вырабленыя без нажніц і іголкі. Самы мініяцюрны персанаж - менш як сантыметр, а самы вялікі - вышэйшы за саму ўмеліцу.

Зінаіда Лёціна, майстар па стварэнні лялек: "І для хлопчыкаў рабіліся лялькі. Шапка надзявалася на гэтую ляльку. І хлапчукі гулялі так, круцілі ляльку. Той, хто шапку збіў, перамог".

Натхняюць майстра ўнукі і праўнукі. У планах - стварыць невялікі лялечны тэатр. Ужо гатовыя персанажы для першага спектакля.