У Кобрынскім раёне ў вёсцы Гарадзец узарвалі даўгабуд

25 октября 2018

Знік за лічаныя секунды! У Кобрынскім раёне ў вёсцы Гарадзец узарвалі даўгабуд - будынак камбікормавага завода, які ўзводзілі 40 гадоў, але так і не завяршылі будаўніцтва. Будынак вышынёй 22 метры быў знесены па тэхналогіі паслядоўных узрываў.

Фрагменты разбуранага будынка выкарыстаюць мясцовыя аграпрадпрыемствы. Усяго сёлета ў рэгіёне быў знесены 41 будынак, 2 з якіх з дапамогай узрываў.