У Кобрынскім раёне вучні аграрных класаў могуць папрацаваць у сельгаспрадпрыемстве і без іспытаў паступіць у ВНУ

13 января 2023

Беларусь захоўвае стратэгію і прафадукацыю моладзі. Асабліва гэта актуальна для сельскай гаспадаркі. Апошнія гады даказалі важнасць харчовай бяспекі. А гэта тэхналогіі, вопыт і веды.

У адной школе Кобрынскага раёна выкладаюць асновы сельскай гаспадаркі. У аграрных класах вучням  даюць магчымасць бліжэй азнаёміцца з будучай прафесіяй. Праводзяць і экскурсіі на малочна-таварныя комплексы, а на канікулах  школьнікі нават могуць  папрацаваць у сельгасарганізацыі. Каб прывабіць больш маладых кадраў, прадпрыемствы гатовыя аплаціць студэнтам вучобу ў аграрных ВНУ. Акрамя гэтага, у такіх абітурыентаў ёсць ільготы пры паступленні.

За незвычайным навучальным працэсам назірала Марыя Тройніч (відэа).