У КНР можа з'явіцца першы беларуска-кітайскі ўніверсітэт

18 октября 2013

Першы беларуска-кітайскі ўніверсітэт можа з'явіцца ў адной з усходніх правінцый КНР. Пра гэта сёння журналістам заявіў Анатоль Тозік падчас адкрыцця ў Мінску экспазіцыі, прысвечанай адукацыі ў Кітаі. Са слоў віцэ-прэм'ера, не выключана, што і ў нашай краіне ў хуткім часе адкрыюцца спецыялізаваныя факультэты. Адна з ідэй - арганізацыя факультэта традыцыйнай кітайскай медыцыны на базе, напрыклад, медыцынскага ўніверсітэта.


Анатоль Тозік, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: Важна, каб нашы студэнты не проста ехалі вывучаць мову, а ехалі на поўны курс навучання. У кітайцаў вельмі добрая адукацыя па энергетыцы, атамнай энергетыцы. Нам трэба больш увагі надаць традыцыйнай кітайскай медыцыне.


І сёння ж міністр адукацыі абвергнуў чуткі, якія з'явіліся ў Інтэрнэце. Тэсты па Сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве аб'ядноўваць у адзін экзамен не будуць. Ніякіх змяненняў у ЦТ-2014 не прадбачыцца.