У Клічаўскім райвыканкаме жыхароў рэгіёна прыме памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці

20 ноября 2018

Заўтра ў Клічаўскім райвыканкаме жыхароў рэгіёна прыме памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. Да гэтага ён правядзе прамую тэлефонную лінію. А ў Глыбоцкім райвыканкаме асабісты прыём правядзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк. Сустрэчы пройдуць таксама 22 і 23 лістапада. У чацвер з грамадзянамі ў Мазырскім райвыканкаме сустрэнецца першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. У пятніцу асабісты прыём у Хойніцкім райвыканкаме правядзе намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк, а Ваўкавыскім райвыканкаме жыхароў рэгіёна прыме намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.