У Кітаі ўпершыню за час назіранняў не зафіксавана ніводнага выпадку заражэння каранавірусам

19 марта 2020
За апошнія суткі былі выяўленыя 34 хворыя, але ўсе яны прывезлі інфекцыю з-за мяжы. Улады асабліва адзначаюць, што ў першым і найбуйнейшым асяродку захворвання - горадзе Ухані - ні аднаго заражанага за дзень. 

Акрамя таго, спецыялісты Паднябеснай адкрылі патэнцыяльна эфектыўны сродак ад COVID-19. Паддоследныя прымалі лекі ад грыпу "Авіган", і пасля чатырох дзён іх тэсты на каранавірус аказаліся адмоўнымі. 

На гэты момант мясцовыя спецыялісты распрацоўваюць адразу 8 вакцын ад новага віруса. 

А кітайскія медработнікі прыбылі ў Мілан для дапамогі італьянскім калегам. 

Дарэчы, Пекін гатовы спрасціць працэдуры паставак сваіх эфектыўных медпрэпаратаў у Еўрасаюз. У гэтым прэм'ер Дзяржсавета запэўніў кіраўніка Еўракамісіі падчас тэлефоннай размовы.