У Кітаі вадзіцель аўтобуса страціў прытомнасць падчас руху па трасе

18 июня 2018

Гэтыя кадры прыйшлі з кітайскай правінцыі Чжэцзян. Вадзіцель аўтобуса страціў прытомнасць падчас руху па трасе. Мужчына ўпаў ў праход і міжволі выкруціў руль у бок. На шчасце, двое пасажыраў заўважылі, што вадзіцелю дрэнна і кінуліся спыняць машыну. Ніхто з 30 пасажыраў не пацярпеў. У вадзіцеля медыкі дыягнаставалі інсульт.