У кінатэатры "Кастрычнік" чакаецца маштабная мадэрнізацыя

15 октября 2018

У самым вялікім кінатэатры краіны - "Кастрычніку" - чакаецца маштабная мадэрнізацыя. Пра гэта нашым карэспандэнтам распавёў новы кіраўнік мінскага Кінавідэапраката Павел Скалабан. У будынку на праспекце Незалежнасці могуць быць адкрытыя яшчэ дзве залы для гледачоў. Гэта дазваляе канструкцыя кінатэатра: дадатковыя памяшканні ёсць на першым і цокальным паверхах. Апошні раз мадэрнізацыю ў “Кастрычніку” праводзілі шэсць гадоў таму, і на сёння там усталяваны самы вялікі ў Беларусі шырокафарматны экран.

Усяго ў Мінску трынаццаць дзяржаўных кінатэатраў. Сярэдні кошт квітка зараз складае пяць рублёў.