У Кіеве прайшоў першы сезон рускамоўнай лігі Свету танкаў

13 июня 2013

У шэрагі сусветна вядомых беларускіх брэндаў імкліва ўліваецца яшчэ адзін. Стварэнне нашых праграмістаў. У Кіеве прайшоў першы сезон рускамоўнай лігі Свету танкаў. Каб трапіць у фінал, сотні каманд некалькі месяцаў змагаліся на віртуальных арэнах. Калі ўлічыць, колькі мільёнаў людзей па ўсім свеце ведаюць гэты беларускі праект, назваць яго проста гульнёй язык не паварочваецца. Якія яны - кібертанкісты?


З Кіева перадае Уладзімір Каралёў. Вось так авацыямі сустракаюць кожную падбітую ваенную машыну. Кіеў Кіберспорт Арэна сабрала 80 лепшых гульцоў з розных краін СНД, каб згуляць у World of Tanks - сусветную гульню, створаную беларускімі праграмістамі. Свет танкаў - гэта айчынная інтэлектуальная распрацоўка. Зараз над ёй працуюць каля 700 праграмістаў з Беларусі. Варта адзначыць, што дасягненні нашых распрацоўшчыкаў ужо неаднаразова ўносіліся ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Тры месяцы таму адначасова на рускамоўным кластары World of Tanks гулялі 800 тысяч карыстальнікаў. Гэта абсалютны сусветны рэкорд.


Беларус Дзмітрый Бараўко адзін з тых, хто стаў гуляць у танкі з моманту іх з'яўлення. І справа зусім не ў патрыятызме. Зараз у Свет танкаў гуляюць 60 мільёнаў чалавек. Гэта больш, чым насельніцтва Беларусі і Украіны разам узятыя. Айчынная інтэлектуальная распрацоўка штогод перажывае сур'ёзныя змяненні. За тры гады ў танках значна палепшылася фізіка гульні, з'явіліся новыя машыны. Акрамя таго, беларусы актыўна распрацоўваюць водную і паветраную стыхіі. Зусім хутка з'явяцца гульні Свет самалётаў і Свет караблёў.


Самымі стрыманымі апынуліся 6 расіянаў і двое ўкраінцаў з каманды RUSH - ім і дастаўся прыз у 50 тысяч долараў. Падобныя перамогі абяцаюць і даўгачасныя кантракты ад найбуйнейшых Ай-Ці-вытворцаў. Кіеў Кіберспорт Арэна - найбуйнейшая гульнявая пляцоўка Еўропы. Наш тэлеканал - адзіны з Беларусі, які трапіў на фінал. Прызавы фонд гэтай гульні - 100 тысяч долараў. Другі фінал адбудзецца ў расійскай сталіцы. Трэці, заключны, этап пройдзе ў Мінску ў студзені 2014 года. З кастрычніка беларусы могуць удзельнічаць у адборачным туры ў барацьбе за галоўны прыз - 50 тысяч долараў і пуцёўку ў грандфінал.