Праваслаўныя сёння памінаюць памерлых

10 мая 2016

У праваслаўных сёння дзень памінання памерлых або Радаўніца. Гэта асаблівая дата ў царкоўным календары, якая адзначаецца на дзявяты дзень пасля Вялікадня. Для Беларусі гэта афіцыйны выхадны, таму ля могілак сёння шматлюдна. Людзі ідуць да магілак сваякоў цэлымі сем'ямі. Кветкі і свечкі - галоўныя атрыбуты свята. Праваслаўныя прыносяць на магілкі памерлых блізкіх велікодныя яйкі, якія спецыяльна пакідаюць да гэтага дня. У храмах праходзяць памінальныя паніхіды.

Інспектары ДАІ сёння працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Першыя палосы ля могілак адведзеныя пад паркоўку. На саму тэрыторыю прапускаюць толькі машыны, у якіх знаходзяцца інваліды.