У гаспадарцы Ваўкавыскага раёна на прамысловай аснове пачалі разводзіць коз

23 мая 2020
Свой гастранамічны брэнд вывелі ў Гродзенскай вобласці. Тут знайшлі альтэрнатыву каровінаму малаку. У гаспадарцы Ваўкавыскага раёна на прамысловай аснове пачалі разводзіць коз. Прадукцыяй зацікавіўся мясцовы завод дзіцячага харчавання. І зараз раскажам чаму.
Казінае малако - гэта ўнікальны прадукт. У яго складзе даволі шмат карысных кампанентаў, і ён вядомы сваёй гіпаалергеннасцю. Такое малако карыснае як дарослым, так і дзецям.
У параўнанні з каровіным малаком у казіным знаходзіцца менш лактозы, больш бялкоў, тлушчаў і кальцыю, напой багаты ніяцынам і вітамінам А.
А яшчэ тут усе вітаміны групы В, вітаміны С і D, мінеральныя рэчывы: калій, фосфар, жалеза, магній, медзь, цынк і натрый. І амаль усе амінакіслоты.

Аб унікальным эксперыменце падрабязней - Юрый Карняловіч (відэа).