У гаспадарках Мінскай вобласці працягваецца ўборачная кампанія

23 сентября 2019

У гаспадарках вобласці  разам з падрыхтоўкай да кірмашоў працягваецца і ўборачная кампанія. У агракамбінаце "Ждановічы" амаль цалкам сабралі з палёў бульбу. Зараз пачалі  ўборку цукровых, морквы, а таксама яблыкаў. На чарзе  капуста. З палёў уся агародніна  трапляе  ў цэх захавання, дзе культуры  дапрацоўваюць, адпраўляюць на продаж.  Камбінат "Ждановічы" - адзін з галоўных  пастаўшчыкоў  прадукцыі ў сталіцу.

З чэрвеня на прадпрыемстве працуе лінія вакуумнай упакоўкі. Мытую агародніну набываюць у дзіцячыя сады, школы, бальніцы, а таксама кафэ і рэстараны.