Акцыя "Памяць", прысвечаная Дню Хатынской трагедыі, стала своеасаблівым патрыятычным суботнікам. Сотні людзей ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адпраўляюцца да нават самых маленькіх мемарыялаў, каб прывесці іх у парадак пасля зімы. Так, у вёсцы Алексічы на Палессі ўзяліся за добраўпарадкаванне мемарыяльнага абеліска ў памяць аб спаленых жыхарах вёскі. У папялішча тады ператварыліся 123 падворкі, амаль 400 чалавек згарэлі. Школьнікі, члены БРСМ і грамадскіх арганізацый і ўсе неабыякавыя людзі прыйшлі да помніка прыбраць старую лістоту, ачысціць плітку і ўскласці кветкі.
Сёння да акцыі "Памяць" далучыліся валанцёры адразу ў шасці раёнах Палескага рэгіёна.













