У Хатлянах рыхтуюцца гукаць вясну

22 марта 2021
Народнае свята ладзіцца ў кожным рэгіёне па-свойму. Праграма ва Уздзенскім раёне грунтуецца на мясцовым фальклорным матэрыяле. Так калектыў "Крынічанька" аднаўляе шматлікія святы з народнага календара. Гукаюць вясну тут заўсёды ахвотна, а сёлета - з падвоеным імпэтам! Зіма ніяк не можа развітацца з намі.

Абуджаць зямлю ад зімовай спячкі дапамагаюць і дзеці. Побач з сельскім Домам культуры - сярэдняя хатлянская школа. Вучні з задавальненнем удзельнічаюць ва ўсіх святах - такім чынам вывучаюць самабытнасць і прыгажосць мясцовага фальклору.