У холе Белтэлерадыёкампаніі адбылося адкрыццё выставы "Абаронцам Айчыны прысвячаецца!"

23 февраля 2018

Вылучыць некалькі хвілін з рабочага графіка для ўрачыстасці з нагоды Дня абаронцаў Айчыны атрымалася і супрацоўнікам галоўнага медыяхолдынга краіны. У холе асноўнага корпуса Белтэлерадыёкампаніі адбыўся святочны канцэрт і ўрачыстае адкрыццё выставы "Абаронцам Айчыны прысвячаецца!" З дзясятак маляўнічых палотнаў аўтарства Георгія Лойкі - члена Студыі ваенных мастакоў - паказваюць творчасць майстра за апошнія некалькі гадоў. На адной з карцін намалявана сапраўды гістарычная асоба: першая дзяўчына - студэнтка авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі.

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Паміж Белтэлерадыёкампаніяй і Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь самае сапраўднае сяброўства завязалася. Мы маем вельмі цесныя зносіны і вельмі падрабязна асвятлялі тыя падзеі, якія былі летась, я маю на ўвазе вучэнні, і вельмі сімвалічна, што сёння менавіта прадстаўнікі Узброеных Сіл і іх творчая частка павіншавалі, прыйшла павіншаваць нас з гэтым выдатным святам".

Павіншаваць супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі з Днём абаронцаў Айчыны прыйшлі і мастакі, і артысты, і прадстаўнікі ваеннага ведамства. У рамках канцэрта прагучалі вершы і музычныя кампазіцыі.