Вясновыя карціны і кветкавыя кампазіцыі выставілі ўдзельнікі сталічнага клуба рукадзелля "Прырода і фантазія". Больш як два дзясяткі работ - гэта вышыўка крыжыкам, стужкавая тэхніка, жывапіс, вырабы з бісеру. Святочны настрой дапамог стварыць музычны калектыў "Мы славяне". Для гасцей і супрацоўнікаў галоўнага медыяхолдынга гучалі народныя кампазіцыі.
Творчасцю і рукадзеллем у клубе займаюцца 60 жанчын.
У холе Белтэлерадыёкампаніі адкрылася выстава самабытнай творчасці
6 марта 2020













